Выбраныя працы
Тумаш Вiтаут
Вітаўт Тумаш - адзін з шматлікіх эмігрантаў Беларусі, які толькі праз многа гадоў вяртаецца на радзіму. Вяртаецца не толькі фізічна, альбо ў ўспамінах і мемуарах, але таксама і са сваімі працамі. Нястомны гісторык і даследчык, грамадскі актывіст, сапраўдны беларус. Такім быў Вітаўт Тумаш. У выданні "Выбраныя працы" прадстаўлены найбольш цікавыя і значныя даследаванні гісторыка. Сярод іх варта вылучыць даследаванне культурных працэсаў, выданні Статута Вялікага Княства Літоўскага, пачатак друкарства на Беларусі, а таксама разгляд асобы першадрукара - Францыска Скарыны. На жаль, працы Вітаўта з'явіліся ў Менску вельмі позна (толькі ў 1993 г). З таго часу толькі некаторыя даследаванні гісторыка перыядычна з'яўляліся ў друку. Сярод выданняў, якія знаёмы беларускаму чытачу - "Скарына ў Падуі", "Паленне кнігаў Скарыны ў Маскве", "Дыпляматычная кантравэрсія 1646 году за беларускую мову". Дадзенае выданне пакуль першае і адзінае на Беларусі, якое змясціла ў сабе шматлікія грунтоўныя даследаванні гісторыка. (Н.Г.)
Kategoriler:
Yıl:
2002
Yayımcı:
Беларускі Інстытут Навукі і Maстацтва
Dil:
belarusian
Sayfalar:
247
ISBN:
9785272092
Seriler:
Бібліятэка часопіса Беларускі Гістарычны Агляд
Dosya:
PDF, 21.79 MB
IPFS:
,
belarusian, 2002